Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 375 “Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці”.
Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.
У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).
«Будучы год мы аб’явім Годам якасці. Я пра гэта ўжо казаў. Вырабляем шмат. І якаснай, нядрэннай прадукцыі. Але трэба лепей. Для таго, каб канкурыраваць. Бо ў нас адкрытая эканоміка. Нам трэба якасць узнімаць вышэй, каб канкурыраваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў узяць за аснову сучаснага беларускага савецкі знак якасці, які знешне яму падабаецца. Ён даў адпаведнае даручэнне ўраду.
Больш падрабязная інфармацыя Белта: Лукашэнка падпісаў указ аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці (belta.by)








