Сёння споўнілася 8 гадоў з дня запуску спадарожніка “Белінтэрсат-1” у космас.

15 студзеня 2016 года ў 19 гадзін 57 хвілін па мінскім часе адбыўся старт ракеты-носьбіта “Long March 3B” з касмадрома Січан (КНР) з першым беларускім тэлекамунікацыйным спадарожнікам на борце “Белінтэрсат-1”.

З гэтага моманту Беларусь набыла статус касмічнай дзяржавы. Паспяховы запуск “Белінтэрсат-1” стаў асновай стварэння Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання – найбуйнейшага праекта ў галіне тэлекамунікацыі, які атрымаў рэалізацыю ў Беларусі.

Усе 8 гадоў працы ў арбітальнай пазіцыі 51.5° усходняй даўгаты спадарожнік дэманструе выдатную работу дзякуючы адказнаму і прафесійнаму падыходу каманды Белінтэрсат да сваёй справы.

Напярэдадні восьмай гадавіны запуску спадарожніка на геастацыянарную арбіту менеджэры каманды Белінтэрсат сустрэлася з прадстаўнікамі прэсы і расказалі пра ўклад праекта Белінтэрсат у інавацыйнае развіццё Беларусі, пра асаблівасці наземнага кіравання спадарожнікам і перспектывы развіцця праекта.

Сёння кіраўнікі і калектыў Белінтэрсат віншуюць кліентаў і партнёраў з восьмай гадавінай запуску спадарожніка і жадаюць далейшых сумесных поспехаў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва!