25 лютага 2024 г. у Рэспубліцы Беларусь пройдзе адзіны дзень галасавання.

Правядзенне адзінага дня галасавання замацавана ў артыкуле 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Завецца ён адзіным, таму што абіраюцца адначасова дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору і мясцовых Рад дэпутатаў.

У мэтах арыентавання грамадзян у прававым полі выбарчай кампаніі і арганізацыі правядзення інфармацыйна-асветных мерапрыемстваў у працоўных калектывах арганізацый па пытанні правядзення адзінага дня галасавання рэкамендуем выкарыстоўваць падрыхтаваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй даведнік па выбарчай кампаніі.

Даведнік даступны на афіцыйным сайце камісіі ў глабальнай сетцы Інтэрнэт: https://rec.gov.by/uploads/files/Calendar/putevod.pdf