Дарагія абаронцы Айчыны!
Адважныя сыны нашай Радзімы!
Ад усёй душы віншуем вас са святам гонару, мужнасці і самаахвярнасці!
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – стаў сапраўды ўсенародным святам, якое нагадвае нам пра тое, хто здольны забяспечыць самы каштоўны ў нашым жыцці – спакой, мір і стабільнасць.
Гэтае свята таксама не дае нам страціць гістарычную памяць і служыць верным правадніком гераізму, бескампраміснай грамадзянскай пазіцыі, глыбокай любові да Радзімы нашых адважных продкаў.
І сёння мы ўдзячны вам, дарагія мужчыны, сапраўдныя абаронцы нашага агульнага дома пад назвай Родная Зямля, за вашу адданасць беларускай дзяржаве, за гатоўнасць засцерагаць мір і стварэнне.
Жадаем вам моцнага здароўя, адвагі, надзейнага сямейнага тылу, нязломнай волі і вялікіх дасягненняў у нялёгкай працы на карысць нашай краіны!
Няхай вашы сіла, розум і мужнасць не пакінуць ворагу ні найменшага шанцу на поспех.
Мы верым у вас і ганарымся вамі!








