Паважаныя калегі!

Сённяшні дзень – асаблівы ў суверэнным жыцці нашай краіны. 15 сакавіка адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных святаў – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе Асноўнаму Закону краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу, спаўняецца 30 гадоў. Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года.

Упершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці гэтым дакументам быў замацаваны статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устаноўлены прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека.

Кожнае слова ў гэтым агульнанацыянальным дакуменце накіравана на абвяшчэнне чалавека найвышэйшай каштоўнасцю свабоднага справядлівага грамадства. Менавіта Канстытуцыя з’яўляецца гарантам роўных магчымасцей для кожнага чалавека і кожнай сям’і. І наш агульны абавязак – беражліва ставіцца да канстытуцыйных каштоўнасцяў, няўхільна выконваць закладзеныя ў Канстытуцыі прынцыпы, якія з’яўляюцца найважнейшым фактарам кансалідацыі нашага грамадства, захавання ў ім грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.

Віншуем вас са святам, дарагія суайчыннікі! Жадаем вам моцнага здароўя, гарманічнага развіцця, поспехаў у прафесійнай дзейнасці і новых здзяйсненняў! Заўсёды заставайцеся сумленнымі і дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. І няхай правы і магчымасці, прадпісаныя Канстытуцыяй, вам нязменна ў гэтым дапамагаюць.