У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл аб’ектавага звяна рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” Дзяржынскага раённага звяна Мінскай абласной падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на 2024 год, 27 сакавіка была праведзена штабная трэніроўка ШТ) па грамадзянскай абароне (ГА) і надзвычайных сітуацыях (НС) па тэме: “Выкананне мерапрыемстваў пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый у мірны і ваенны час”.
Асноўная ўвага на штабной трэніроўцы адводзілася пытанням па дзеянні работнікаў прадпрыемства пры атрыманні сігналаў ГА і пры ўзнікненні НС у ваенны час.
На ШТ былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Арганізацыя ГА, выкананне мерапрыемстваў па ГА на прадпрыемстве (на аб’ектах прадпрыемства). Трэніроўка па апавяшчэнні і зборы намеснікаў дырэктара, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, КНС і ГФГА прадпрыемства.
- Дзеянні ўдзельнікаў трэніроўкі пры выяўленні БПЛА, нападзенні ДРГ.
- Дзеянні ўдзельнікаў трэніроўкі па сігналах ГА. Трэніроўка па святломаскіроўцы.
- Трэніроўка па эвакуацыі работнікаў прадпрыемства (у бяспечны раён ці, на бяспечную адлегласць) пры выбуху, пры пажары. Трэніроўка па безаварыйным спыненні вытворчасці і адключэнні напружання электрасілкавання тэхналагічнага абсталявання.
Штабная трэніроўка пачалася з давядзення інфармацыі па мерапрыемствах ГА.
На ШТ прысутнічалі: першы намеснік начальніка Дзяржынскага РАНС, падпалкоўнік унутранай службы Шылак А.У. і старшы афіцэр па пытаннях арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Дзяржынскага РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы Карповіч С.У.
Эвакуацыя з адміністрацыйна-вытворчага будынка прадпрыемства ў Мінску пры пажары.
На наземным комплексе кіравання (НКК) в. Станькава:
Эвакуацыя з будынка НКК:
Эвакуацыя з тэрыторыі ШФУЦ у бяспечны раён:
Пажарны разлік пажарнага аўтамабіля на ШФУЦ:




























