З 11 па 14 ліпеня 2024 года адбудзецца XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
“Славянскі базар” – унікальны маштабны форум, які аб’ядноўвае культуры розных краін і кантынентаў.
Міжнародны фестываль “Славянскі базар” стаў сапраўды культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз – “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”.
У гэтым годзе акрамя традыцыйных конкурсаў і гала-канцэртаў гледачам прапануюць шырокую сольную праграму.
Актуальныя навіны на сайце фестывалю fest-sbv.gsk.by.








