7 мая ў Мінску на бульвары Талбухіна беларускія збройнікі ўсклалі вянок і кветкі да манумента ля брацкай магілы загінуўшым у гады нямецка-фашысцкай акупацыі і помніку воінам-танкістам, што загінулі пры вызваленні нашай сталіцы.
У ліку тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі цэнтральнага апарата рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання на чале з першым намеснікам Старшыні Дзяржкамваенпрама Алегам Мішчанкам, кіраўнікі і работнікі мінскіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму айчыннага ваенна-прамысловага комплексу.
Падрабязней на афіцыйным сайце Дзяржкамваенпрама:
https://vpk.gov.by/news/comm_news/kto-pomnit-o-voyne-tot-dumaet-o-mire.html











