27 траўня – важны дзень у жыцці нашага калектыву. Сёння рэспубліканскаму вытворчаму унітарнаму прадпрыемству “Завод дакладнай электрамеханікі” спаўняецца 15 гадоў.
Разам мы дастойна прайшлі шлях станаўлення прадпрыемства ў ваенна-прамысловым комплексе Беларусі. Намі створана шмат падстаў для гонару прадпрыемствам.
Праз 15 гадоў плённай працы Завод дакладнай электрамеханікі ведаюць як надзейнага партнёра і выканаўцу, здольнага паспяхова рэалізоўваць знакавыя праекты і перспектыўныя ідэі дзяржаўнага маштабу. Але поспех быў бы немагчымы без зладжанай працы прафесійнай каманды, дзе кожны супрацоўнік захоплены сваёй справай, і ўсе разам мы гатовы дасягаць пастаўленых мэт.
З моманту заснавання Завод дакладнай электрамеханікі ўвесь час знаходзіцца на межах прагрэсіўнага развіцця.
Дзякуючы ўнікальным ведам, самаадданай працы і веры ва ўласныя сілы, мы стварылі магутны ракетны комплекс «Паланэз», які не саступае па характарыстыках лепшым сусветным аналагам, а шмат у чым і перавышае супастаўныя па класе замежныя РСЗА. І мне як дырэктару прыемна ўсведамляць, што абсталяваўшы «Паланэзамі» Узброеныя Сілы Беларусі, дзяржава здолела значна павялічыць абаронны патэнцыял краіны.
У працэсе дзейнасці мы набылі новыя арыенціры, асвоіўшы тэхналогіі кіравання спадарожнікам. Менавіта нам дзяржава даверыла стварэнне першай у краіне Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання. Тым самым мы забяспечылі сабе моцны задзел для далейшага ўмацавання пазіцый у новым для нас – касмічным напрамку.
Я выказваю вялікую ўдзячнасць усім тым, хто прымаў удзел у развіцці Завода дакладнай электрамеханікі, і хто ў цяперашні час працуе на прадпрыемстве ў духу адзінства і ўзаемнай павагі. Усе дасягненні на працягу 15-ці гадоў – вынік вашага прафесіяналізму, таленту і ўмення знаходзіць адказы на складаныя пытанні і знешнія выклікі. Вашы адказнасць і энтузіязм падтрымліваюць працоўны дух Завода дакладнай электрамеханікі, служаць крыніцай натхнення для сённяшніх і маючых адбыцца поспехаў.
Ад усёй душы віншую вас з нашым 15-годдзем! Няхай высакародная праца на родным прадпрыемстве прынясе вам гармонію і дастатак, дапаможа ўмацаваць волю да заваявання новых працоўных вяршыняў. Здароўя, кахання, мірнага неба вам і вашым сем’ям!
Веру, што ў будучыні мы зможам таксама рэзультатыўна працаваць, эфектыўна вырашаць любыя задачы, расці, выкарыстоўваючы галоўны арсенал-адзіную стваральную сілу – у імя дабра і бяспекі нашай Айчыны, роднага прадпрыемства і кожнага з нас.
З падзякай дырэктар Ю.М. Чорны








