Калектыў Завода дакладнай электрамеханікі віншуе суайчыннікаў з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята для ўсіх нас стала сімвалам згуртаванасці і ўзаемнай павагі, грамадзянскай згоды і стварэння ў інтарэсах роднай краіны.
Прайшоўшы праз многія выпрабаванні, беларусы засталіся верныя гістарычнай памяці продкаў і здолелі захаваць сваю самабытнасць.
У нас няма падзелу на ўсходніх і заходніх. Гісторыя навучыла нас быць адзіным народам у барацьбе і працы, шанаваць брацкія адносіны адзін да аднаго і міралюбнасцю памнажаць патэнцыял беларускага народа.
Без сумневу, нам яшчэ шмат трэба зрабіць для захавання свабоды і незалежнасці любімай Беларусі. Але мы дакладна ведаем, што наша сіла – у адзінстве, згодзе і падтрымцы. Толькі разам мы зможам пераадолець любыя перашкоды і выхаваць у пакаленнях патрыятызм як апору для ўмацавання Айчыны.
Жадаем усім мірнага неба, упэўненасці на шляху дасягнення мэт і бязмежнай любові да Радзімы!
Няхай праз павагу да чалавека любой нацыі і веравызнання на нашай зямлі ўзрастае сіла нацыянальнага адзінства беларускага народа!








