Цяпер кіберзлачыннасць уяўляе сур’ёзную пагрозу для развіцця эканомікі і грамадства.
Ашуканцы рэгулярна падбіраюць новыя спосабы падману, каб атрымаць грошы. Для сувязі акрамя інтэрнэт-званкоў у месэнджарах, такіх як Viber, Telegram ці WhatsApp, могуць выкарыстоўваць стацыянарную тэлефонную і мабільную сувязь, а таксама інтэрнэт-відэасувязь. Часцей за ўсё яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, работнікамі аператараў сотавай сувязі, дзяржаўных або банкаўскіх арганізацый, радзей – вашым сваяком або кіраўніком, брокерам або трэйдарам крыптабіржы.
У сетцы Інтэрнэт размяшчаюць рэкламу нібыта інвестыцыйных платформ, каб прывабіць укладчыкаў і выкрасці іх грошы. Наўмысна ствараюць акаўнты ад імя крам, у якіх размяшчаюць аб’явы неіснуючых тавараў з заніжанымі коштамі. Самыя небяспечныя кібермахляры тыя, якія прадстаўляюцца брокерамі або трэйдарамі гандлёвых пляцовак і прапануюць ахвяры павялічыць даход, інвеставаўшы невялікую суму. Для вываду выкрадзеных грошай ашуканцы заўсёды выкарыстоўваюць падстаўных асоб – дропаў, якія за ўзнагароджанне падалі доступ да сваіх банкаўскіх рахунках. Дропы з’яўляюцца звёнамі злачыннага ланцужка і патрэбны для пераводу грошай праз некалькі банкаў на замежныя рахункі або ў крыптавалюце. Дропы нясуць адказнасць па арт. 222 КК аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Хочам нагадаць, што ў нашай рэспубліцы дазволена купляць і прадаваць крыптавалюту за грашовыя сродкі (беларускія рублі, замежную валюту або электронныя грошы) толькі ў крыптабіржаў (аператараў абмену крыптавалют), якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій. Здзяйсненне аперацый па куплі (продажы) криптовалюты на замежных крыптабіржы і ў фізічных асоб з’яўляецца незаконным і забараняецца. Парадак ажыццяўлення здзелак з крыптавалютай вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2024 № 367, за парушэнне якога прадугледжана адказнасць па ч.3 арт.13.3 КаАП у выглядзе штрафу з канфіскацыяй усёй сумы даходу.
Для прадухілення падобнага неабходна:
- задумацца аб прычынах нізкай цаны на тавар, адрознай ад цаны за той жа тавар на сайце або насцярожыцца чаму ў магазіна на сайце ўказаны іншыя цэны;
- дбайна правяраць інфармацыю аб краме: звязацца з прадаўцом па беларускім нумары па мабільнай сувязі, а не праз Інтэрнэт;
- выкарыстоўваць асобную карту для разлікаў у сетцы Інтэрнэт;
- не пераходзіць па спасылках ад невядомых вам асоб;
- правяраць адрас старонкі, дзе ўводзіце дадзеныя карты (для беларускіх арганізацый у адрасным радку павінна быць так: «назва сайта».BY/«раздзел сайта»);
- падлучыць (праверыць падключэнне) у настройках карты бясплатную паслугу ад банка «3-D Secure» – гэта дадатковая абарона ад банка, якая прапануе ўвесці код, які прыйшоў у смс-паведамленні.
Будзьце пільныя! Гэтыя веды дапамогуць вам зберагчы вашыя грошы!
Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена ў матэрыялах (https://disk.yandex.by/d/F03-laudj7830g), падрыхтаваных Галоўным упраўленнем па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі.








