13 сакавіка 2025 года Дзяржкамваенпрамам сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь паспяхова праведзены пускі 122-мм снарадаў айчыннай распрацоўкі для РСЗА “Град” (“БелГрад”) аскепкава-фугаснага дзеяння.
У ходзе правядзення чарговых кантрольных выпрабаванняў былі правераны тактыка-тэхнічныя характарыстыкі боепрыпаса пры пусках на розныя далёкасці ва ўмовах максімальна набліжаных да баявых з улікам вопыту сучасных ваенных канфліктаў.
Вынікі выпрабаванняў пацвердзілі ўсе патрабаванні, прад’яўленыя замоўцам.












