Дзяржаўнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” віншуе навуковых супрацоўнікаў усіх галін з Днём беларускай навукі!
Няхай ваша імкненне развіваць навуку заўсёды прыводзіць да новых адкрыццяў і знаходзіць практычнае прымяненне ў жыцці.
Няхай ваша прага ведаў будзе мацнейшая за любыя перашкоды, дорыць вам упэўненасць у сваіх сілах і дазваляе дасягаць амбіцыйных мэт!
Жадаем вам паспяховай прафесійнай дзейнасці, прызнання і дастойнай аплаты вашай працы.
Будзьце здаровыя, шчаслівыя, поўныя энтузіязму і натхнення, смеласці ў ідэях і мудрасці ў высновах на шляху навуковага пазнання.








