Дарагія беларусы!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём народнай еднасці!
Гэтае светлае свята сімвалізуе сілу і згуртаванасць нашага народа, які праз стагоддзі захаваў сваю самабытнасць і традыцыі, агульную гісторыю і каштоўнасці, якія робяць нацыю адзінай.
Сёння мы ўзгадваем пра тыя часы, калі дзякуючы ўз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе, наш народ здабыў доўгачаканую свабоду, каб сумеснымі намаганнямі будаваць мірную і квітнеючую будучыню.
Няхай гэты дзень нагадвае нам пра важнасць згоды і паразумення.
Жадаем усім міру і дабрабыту на роднай зямлі!
Разам мы здольныя на вялікія здзяйсненні і дасягненне новых вышынь на карысць нашай роднай Беларусі!
Са святам!








