25 кастрычніка 2025 года дзяржаўнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” прыняло ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які стаў не толькі добрай шматгадовай традыцыяй, але і ўсенароднай справай для нашай краіны.
Для калектыву ЗТЭМ суботнік – гэта не проста ўборка тэрыторыі. Гэта праява ўвагі і клопату аб навакольных месцах, уклад у пераўтварэнне роднай Беларусі.
У гэты дзень кожны з нас адчувае сябе часткай вялікай агульнай справы, а ўсе разам мы фарміруем культуру адказных і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.











