З 25 па 27 жніўня 2024 года каманда ДП “Завод дакладнай электрамеханікі” прыняла ўдзел у турыстычным злёце “Адзінства”. Адзінаццаты год запар работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, сабраліся на базе адпачынку “Бярозка” на беразе Свіслачы ў Асіповіцкім раёне.
17 каманд змагаліся за першынство ў 11 спартыўных і турыстычных спаборніцтвах, жартоўных конкурсах і эстафетах. Майстэрства ўдзельнікі праявілі ў тэхніцы пешаходнага, веласіпеднага і воднага турызму, спаборніцтвах па валейболе і аэрахакеі і многіх іншых. Кіраўнікі прадпрыемстваў спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Прызавое 3-е месца заняла каманда ЗТЭМ у эстафеце лазертаг, а па выніку ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых.
Вялікая падзяка камандзе за бадзёры дух, спартыўную рызыку і імкненне да перамогі!













