
“Белінтэрсат” прыняў удзел у Другім Саміце Эканамічным і гуманітарным форуме Расія – Афрыка, які адбыўся з 27 па 28 ліпеня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя).
Высокі прадстаўнічы ўзровень і маштаб мерапрыемства паказаў стратэгічную важнасць развіцця расійска-афрыканскіх адносін.
Выклікі XXI стагоддзя патрабуюць паглыбленага і рознабаковага супрацоўніцтва паміж Расіяй і Афрыкай. У сувязі з гэтым ключавой мэтай Саміту стала дасягненне якасна новага ўзроўню ўзаемавыгаднага партнёрства.
У рамках мерапрыемства была арганізавана маштабная выставачная экспазіцыя, а таксама пляцоўка для дзелавога ўзаемадзеяння.
Супрацоўнікі “Белінтэрсат” скарысталіся прадстаўленымі магчымасцямі і правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі афрыканскага бізнэсу, а таксама мультымедыйнымі арганізацыямі для прасоўвання рэсурсу спадарожніка Белінтэрсат-1 і паслуг НСССів.
Дзякуем партнёрам за цікавасць да брэнду БЕЛІНТЭРСАТ!
Мы гатовы ўвасабляць новыя сумесныя праекты!







