28 лютага 2025 года ў Дзяржынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося Свята працы. На мерапрыемстве ўшаноўвалі прадпрыемствы і арганізацыі, якія зрабілі ў 2024 годзе найбольш важкі ўклад у развіццё рэгіёну.
Нашае прадпрыемства ўвайшло ў тройку найбольш паспяховых прамысловых прадпрыемстваў Дзяржыншчыны. У намінацыі “Лепшая арганізацыя ў галіне прамысловасці” рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” заняло ганаровае 3 месца (усяго на тэрыторыі рэгіёну працуе 26 найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў). Старшыня Дзяржынскага райвыканкама Максім Лысенка ўручыў памятны дыплом дырэктару прадпрыемства Юрыю Чорнаму.
У ліку лепшых работнікаў прамысловасці быў таксама адзначаны Кірыл Гінтаўт, майстар зборачнага ўчастка шматфункцыянальнага ўніверсальнага цэха РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”.
Звяртаючыся з прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў свята, старшыня Дзяржынскага райвыканкама падзякаваў кожнаму з прысутных за ўклад у стваральны працэс развіцця рэгіёну і ўмацаванню дабрабыту яе жыхароў. Максім Лысенка падкрэсліў, што вельмі прыемна працаваць у раёне, дзе кожная сфера знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.










