З 28 па 30 кастрычніка 2025 года ў санаторыі “Нарачанка” адбылася Cпартакіяда сярод прадпрыемстваў-членаў Абласной арганізацыі г. Мінска і Мінскай вобласці Прафсаюза “БЕЛПРАФМАШ”.
На працягу трох дзён шэсць каманд-удзельніц спаборнічалі ў шасці спартыўных дысцыплінах: плаванне, стральба, дартс, настольны тэніс, більярд, бег. Кожны від праграмы дэманстраваў не толькі фізічную падрыхтоўку ўдзельнікаў, але і іх стратэгічнае мысленне, волю да перамогі і карпаратыўны дух.
Спартыўны напал паміж ААТ “Кранавы завод” і РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі” быў неверагодным. На працягу ўсіх дзён каманды ішлі нага ў нагу, напераменку займаючы лідзіруючыя пазіцыі.
У выніку нашае прадпрыемства заняло II месца, саступіўшы лідэру ўсяго толькі адно ачко.
Нашы найлепшыя вынікі:
- Плаванне на 50 м: I месца
- Настольны тэніс: I месца
- ДАРТС: II месца
- Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі: II месца
- Крос на 1 км: II месца










