Skip to content
+375 17 318 90 01|info@ztem.by
  • ENEN
  • RURU
  • СА СЛАБЫМ ЗРОКАМ
Завод дакладнай электрамеханікі Logo
  • АБ КАМПАНII
    • Кіраўніцтва
    • Холдынг «Высокадакладная электрамеханіка»
    • Гiстарычная даведка
    • Сертыфікаты і ліцэнзіі
    • Сістэма менеджменту
    • Вакансii
    • Закупкi
    • Супрацьдзеянне карупцыі
    • Абарона персанальных даных
    • Арэнднае жыллё
  • КАТАЛОГ
  • НАВIНЫ I СМІ
  • АДНО АКНО
    • Асабісты прыём
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Гарачая лінія
    • Вышэйстаячы орган
    • Электронныя звароты
  • КАНТАКТЫ

Лідэр прамысловасці Дзяржынскага раёна: дырэктар Завода дакладнай электрамеханікі – пра сакрэты вытворчасці і клопат пра людзей

Галоўная › Лідэр прамысловасці Дзяржынскага раёна: дырэктар Завода дакладнай электрамеханікі — пра сакрэты вытворчасці і клопат пра людзей

Лідэр прамысловасці Дзяржынскага раёна: дырэктар Завода дакладнай электрамеханікі – пра сакрэты вытворчасці і клопат пра людзей

Завод дакладнай электрамеханікі другі год запар уваходзіць у тройку найбольш паспяховых прадпрыемстваў Дзяржынскага раёна. Па выніках 2025-га ЗТЭМ стаў пераможцам у намінацыі “Лепшая арганізацыя ў галіне прамысловасці”. У гэтай знакавай падзеі ёсць вялікая заслуга Анатоля Скрыпінскага, які ў лютым 2026-га ўзначаліў прадпрыемства (раней ён займаў на заводзе пасаду намесніка дырэктара – галоўнага інжынера). Пагаварылі з новым кіраўніком аб перспектывах развіцця і аб тым, што дапамагае калектыву дабівацца ўражальных вынікаў.

– Анатоль Іванавіч, як вы ацэньваеце новы этап сваёй прафесійнай дзейнасці і якія задачы перад сабой ставіце?
– Уступленне ў новую пасаду для мяне вялікі гонар і, безумоўна, вялікая адказнасць. Наша прадпрыемства, як вядома, працуе ў сферы АПК і знаходзіцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, які павінен вырашаць задачы забеспячэння абараназдольнасці краіны. Таму і адказнасць, якую бярэ на сябе дырэктар прадпрыемства, якое ўваходзіць у сістэму Дзяржкамваенпрама, вельмі высокая. Тут я маю на ўвазе спалучэнне высокай асабістай дысцыпліны і нацэленасці на бесперабойнае выкананне дзяржабаронзаказу, жорсткія тэрміны выканання кантрактаў, неабходнасць мадэрнізацыі вытворчасці і прадукцыі.
Для мяне асабістая дысцыпліна неаддзельная ад высокай персанальнай адказнасці, асабістай уцягнутасці ў кожны этап вытворчасці: ад паставак камплектуючых да атрымання канчатковага вырабу і правядзенні выпрабаванняў.
З заводам мяне звязваюць больш за сем гадоў: я прайшоў шлях ад намесніка галоўнага інжынера да кіраўніка прадпрыемствам. І за гэты час упэўніўся ў тым, што толькі нацэленасць на вынік, імкненне павышаць свае кампетэнцыі і прыкладаць максімум намаганняў для эфектыўнага ўзаемадзеяння з калектывам даюць імпульс як уласнаму прафесійнаму росту, так і прадпрыемству ў цэлым.

– Што вам, як новаму дырэктару, дае веданне завода «знутры»?
– Лічу, што гэта адна з ключавых пераваг – той падмурак, ва ўмацаванні якога я прымаў непасрэдны ўдзел у цесным узаемадзеянні з калектывам і прадпрыемствамі-сумежнікамі. Таму я глыбока разумею існуючыя вытворчыя працэсы; ведаю моцныя бакі і “вузкія” месцы кожнага ўчастка; бачу, дзе ёсць патэнцыял і які кірунак патрабуецца ўзмацніць, дзе неабходна палепшыць канструктарскія і тэхналагічныя параметры вырабаў. Усё гэта дазваляе прадбачыць патэнцыйныя праблемы, прымаць больш узважаныя і аператыўныя рашэнні, заснаваныя не на фармальных справаздачах, а на рэальнай карціне спраў.

– Прызнанне лепшым прамысловым прадпрыемствам раёна лішні раз даказвае: справы на заводзе ідуць добра. Што лягло ў аснову поспеху?
– Скажу так: і па аб’ёмах вытворчасці, і па рэалізацыі прадукцыі, і па іншых ключавых паказчыках фінансава-гаспадарчай дзейнасці мы дасягнулі мэтаў, абазначаных у стратэгіі 2021-2025 гг. Хоць, прызнаюся, некаторыя з іх выглядалі цяжкадасягальнымі. Але высокі ўзровень адказнасці кіруючага складу прадпрыемства і работнікаў у офісах і цэхах, зладжанасць дзеянняў пры разуменні неабходнасці выканання задач выключнай важнасці, пастаўленых перад намі Дзяржкамваенпрамам, сталі асновай для паспяховага развіцця.

Сёння магу канстатаваць, што мы знаходзімся на стадыі ўпэўненага росту.

Поўная версія матэрыялу па спасылцы: dzr.by

28 лютага, 2026|

Поделиться ссылкой, выберите способ!

FacebookTwitterRedditLinkedInWhatsAppTumblrPinterestVkEmail

Related Posts

Віншаванне Дзмітрыя Пантуса з днём заснавання РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”
Віншаванне Дзмітрыя Пантуса з днём заснавання РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”
Gallery

Віншаванне Дзмітрыя Пантуса з днём заснавання РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”

27 мая, 2026
Нашаму прадпрыемству 17 гадоў!
Нашаму прадпрыемству 17 гадоў!
Gallery

Нашаму прадпрыемству 17 гадоў!

27 мая, 2026
Адзіны дзень інфармавання: развіццё турызму ў Беларусі
Адзіны дзень інфармавання: развіццё турызму ў Беларусі
Gallery

Адзіны дзень інфармавання: развіццё турызму ў Беларусі

21 мая, 2026
Дзяржаўныя сімвалы як скрэпы
Дзяржаўныя сімвалы як скрэпы
Gallery

Дзяржаўныя сімвалы як скрэпы

10 мая, 2026
Віншуем з Днём Перамогі!
Віншуем з Днём Перамогі!
Gallery

Віншуем з Днём Перамогі!

9 мая, 2026
Бяспека – наша калектыўная адказнасць
Бяспека – наша калектыўная адказнасць
Gallery

Бяспека – наша калектыўная адказнасць

30 красавіка, 2026

ПРАДУКЦЫЯ

  • Ракетнае ўзбраенне
  • Авіяцыйныя бомбы малога калібра
  • Мішэнныя комплексы
  • Iмітатары паветраных мэтаў
  • Мадэрнізаваныя рэактыўныя снарады
  • Камбінаваная сістэма навігацыі
  • Комплекс тэлеметрычнай апаратуры

ПАСЛУГI

  • Правядзенне механічнай апрацоўкі
  • Падаўжэнне тэрміну тэхнічнай прыдатнасці
  • Даследаванні і распрацоўкі навукова-тэхнічнага цэнтра
  • Утылізацыя ракет і іх элементаў
  • Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
  • Авіяцыйныя бомбы малога калібра
  • Мішэны комплекс і імітатары паветраных мэтаў
  • Мадэрнізаваныя рэактыўныя снарады
  • Правядзенне механічнай апрацоўкі

Дзяржаўнае прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі»
220013 220013 Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск, вул. Кульман, 2

Тэлефон: +375 (17) 318-90-01
Факс: +375 (17) 318-90-02
E-mail: info@ztem.by


Госкомвоенпром Республики Беларусь Президент Республики Беларусь
Национальный правовой портал РБ Министерство обороны РБ

© 2012 – 2026 | Усе правы абаронены | Распрацоўка сайта РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі”

Page load link
Go to Top