13 лютага 2026 года намеснік Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Алег Рыгоравіч Мішчанка прадставіў калектыву рэспубліканскага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” новага дырэктара.
На кіруючую пасаду прызначаны Анатоль Іванавіч Скрыпінскі. Раней ён займаў на прадпрыемстве пасаду намесніка дырэктара – галоўнага інжынера.
Алег Рыгоравіч Мішчанка адзначыў прафесіяналізм, адказнасць і значны кіраўнічы вопыт новага кіраўніка, падкрэсліўшы папярэдні ўклад у развіццё вытворчай базы прадпрыемства і непасрэдны ўдзел у эфектыўным вырашэнні задач, пастаўленых Дзяржкамваенпрамам.
Пры гэтым Алег Рыгоравіч Мішчанка падзякаваў за праведзеную работу Юрыю Мікалаевічу Чорнаму, які прысвяціў прадпрыемству многія гады сваёй дзейнасці і паспяхова кіраваў заводам на працягу амаль шасці апошніх гадоў.
У звароце да працоўнага калектыву намеснік Старшыні Дзяржкамваенпрама выказаў упэўненасць у тым, што перспектыўныя напрамкі дзейнасці прадпрыемства атрымаюць далейшае паскоранае развіццё разам з паглыбленым выкарыстаннем навукова-тэхнічнага патэнцыялу. Усё гэта ў комплексе, як адзначыў Алег Рыгоравіч Мішчанка, павінна прывесці да новых распрацовак, укаранення і забеспячэння надзейнай работы прадпрыемства як у інтарэсах бяспекі краіны, так і ў інтарэсах іншазаказчыкаў.
Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Завод дакладнай электрамеханікі” віншуе Анатоля Іванавіча Скрыпінскага з дастойным прызначэннем на кіруючую пасаду і жадае яму энергіі, прафесійных поспехаў і пашырэння гарызонтаў для росту і новых дасягненняў.











