У 2025 годзе ўпершыню за апошнія некалькі гадоў назіраецца тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню кіберзлачыннасці. Па выніках 10 месяцаў колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 г. знізілася на 8, 9%. Разам з тым на 14,2% павялічылася колькасць зарэгістраваных вымагальніцтваў і на 19,2% – фактаў крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі. Доля кіберзлачынстваў у агульным масіве зарэгістраваных у рэспубліцы злачынстваў па-ранейшаму застаецца высокай і складае 29,3 працэнта.
Імклівы рост ужывання інфармацыйных тэхналогій, шырокае ўцягванне ў інтэрнэт-асяроддзе працэсаў, звязаных з жыццядзейнасцю грамадства і дзяржавы, апроч несумнеўнага дадатнага эфекту, спараджаюць новыя выклікі і пагрозы выкарыстання Інтэрнэту ў злачынных мэтах.
У мэтах павышэння дасведчанасці насельніцтва аб кіберпагрозах, новых формах і метадах дзеянняў зламыснікаў, фарміравання культуры бяспечных паводзін у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, прыняцця эфектыўных мер па прафілактыцы кіберзлачынстваў у перыяд з 24 па 30 лістапада пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя “Тыдзень кібербяспекі”.
У рамках акцыі пры правядзенні інфармацыйна-тлумачальнай работы плануецца ўдзяліць асаблівую ўвагу тэматыцы процідзеяння тэлефонным і анлайн махлярствам, прадухіленню ўцягвання грамадзян, у першую чаргу моладзі, у схемы па вываду і пераводу ў наяўныя грашовыя сродкі, а таксама прафілактыцы кіберзлачынстваў, якія ўчыняюцца ў адносінах да грамадзян.













