Здзейснілася! Сёння Марына Васілеўская шчасна вярнулася на Зямлю. Яе вяртанне – вянок у шматгадовым шляху незалежнай Беларусі да асваення касмічнай прасторы. Сумесна з нашымі стратэгічнымі партнёрамі – Расіяй і Кітаем – мы ўпэўнена ішлі ў космас, ствараючы спадарожнікі, мэтавую даследчую апаратуру, будуючы айчынны комплекс кіравання палётам. Бракавала завяршальнай рыскі – удзелу маладой суверэннай дзяржавы ў пакуль яшчэ галоўным метадзе правядзення даследаванняў калязямной прасторы – пілатуемай касманаўтыцы.
Цяжкі шлях Рэспублікі Беларусь у космас пачаўся больш за 20 гадоў таму, калі ў 2003 годзе Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам было прынята рашэнне аб стварэнні ўласнага касмічнага апарата і на яго аснове – Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі (БКСДЗ).
Сёння, у створанай намаганнямі ўсяго беларускага народа айчыннай касмічнай галіны задзейнічана некалькі дзясяткаў навуковых і вытворчых арганізацый, у якіх працуюць каля 4 000 высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Сярод арганізацый, якія працуюць у гэтай навукаёмістай і высокатэхналагічнай сферы, ёсць некалькі прадпрыемстваў сістэмы Дзяржкамваенпрама і абароннага сектара эканомікі.
Падрабязней у матэрыяле Дзяржкамваенпрама








