12 мая 2024 года ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята, прысвечанае тром галоўным дзяржаўным сімвалам, якія звязваюць разам гераічнае мінулае, сучаснасць і будучыню беларускай дзяржавы, заклікана замацаваць у свядомасці народа нашай краіны гістарычную каштоўнасць найважнейшых атрыбутаў суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
Сцяг, герб і гімн – сімвалы нацыянальнага адзінства беларусаў. Адзінства, якое заснавана на трывалай сувязі часоў і пакаленняў, пачуцці Радзімы і беражлівых адносін да сваёй Айчыны.
«Сучасныя дзяржаўныя сцяг, герб і гімн Беларусі – гэта сімвалы перамог нашага народа» – заявіў сёння ў сваім выступленні на плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі дзяржаўныя сімвалы ўвасабляюць бяспрыкладную сілу духу і ўклад народа рэспублікі ў Вялікую Перамогу над “карычневай чумой”.
«Таксама ў іх – працоўны подзвіг бацькоў і дзядоў, якія зноўку адбудавалі рэспубліку на прынцыпах сацыяльнай роўнасці і справядлівасці. Сучасныя дзяржаўныя сцяг, герб і гімн – гэта ўжо і сімвалы нашых з вамі перамог: спартыўных, творчых, працоўных».








